13 сакавіка распачынаецца праца Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі.
Усю інфармацыю пра работу групы можна атрымаць па адрасе wg.kamputerm.org.
Узяць удзел у публічных абмеркаваннях пытанняў кампутарнай тэрміналогіі, задаць пытанне арганізатарам Групы можна ў Жывым журнале па адрасе http://community.livejournal.com/kamputerm/.
Нарэшце на сайце з’явілася магчымасць загрузіць увесь слоўнік разам з каментарамі. Вы можаце выбраць фармат Stardict або Lingvo.
Пасля загрузкі слоўніка для Lingvo вам неабходна будзе перазахаваць яго ў кадоўцы Unicode (UCS-2 Little Endian).
Загрузіць слоўнік для Lingvo
Загрузіць слоўнік для Stardict
Шчыры дзякуй Алексу Булойчыку за напісанне пачатковага коду для экспарту слоўніка.
В.К. Шчэрбін
Заўважана, што карэнныя сацыяльна-палітычныя змены ў жыцці грамадства нязменна цягнуць за сабой рэзкае пашырэнне лексічных норм нацыянальнай мовы, у тым ліку і норм тэрмінаўжывання. Абумоўлена гэта ўвядзеннем у навуковы абарот значнай колькасці новых паняццяў, для абазначэння якіх выкарыстоўваюцца тэрміналагічныя неалагізмы, запазычаныя тэрміны, словы нетэрміналагічнага паходжання (агульнаўжывальныя словы, дыялектызмы, гістарызмы, архаізмы) і іншыя недастаткова ўнармаваныя лексічныя адзінкі. У сувязі з адзначанымі стыхійнымі працэсамі абнаўлення сучаснай навуковай тэрміналогіі і норм яе ўжывання перад складальнікамі тэрміналагічных слоўнікаў сёння паўстаюць наступныя цяжкавырашальныя праблемы:
якое слоўнае найменне лічыць нарматыўным пры абазначэнні таго або іншага найноўшага навуковага паняцця?
якой метадалагічнай пазіцыі прытрымлівацца пры вырашэнні спрэчных пытанняў тэрмінаграфічнай практыкі?
пры адборы беларускіх адпаведнікаў для перадачы запазычанага навуковага паняцця пажадана арыентавацца на моўна-пурыстычныя тэндэнцыі ў айчыннай тэрмінаграфіі ці на універсальныя асаблівасці міжнароднай практыкі тэрмінаўтварэння?
Як паказвае аналіз зместу тэрміналагічных слоўнікаў, што выйшлі з друку на Беларусі ў апошнія гады, адзначаныя праблемы вырашаюцца складальнікамі гэтых слоўнікаў па-рознаму. Вынікам жа гэтага стаў даволі значны разнабой у існуючых тэрміналагічных слоўніках, калі адны і тыя ж навуковыя паняцці нярэдка абазначаюцца пры дапамозе даволі розных лексічных адзінак. Прычым гэта назіраецца нават у адносінах да такіх даўно існуючых і добра ўпарадкаваных тэрмінасістэм, як матэматычная тэрміналогія і да яе падобныя. Для больш нагляднага паказу шматлікіх разыходжанняў пры перакладзе рускіх матэматычных тэрмінаў на беларускую мову, выяўленых на матэрыяле некалькіх спецыяльных перакладных слоўнікаў, яны падаюцца ў наступнай табліцы:
Рускі тэрмін
Беларускія тэрміны
а)
б)
в)
1.
вращение
кручэнне, вярчэнне
аварот
вярчэнне
2.
выборочный
выбарачны
выбарковы
выбаркавы
3.
вычитаемое
аднімаемае
адымнік
аднімнік
4.
разбиение
разбіванне
падзел
разбіўка
5.
данные
даныя
звесткі
дадзеныя
дзе
а) Русско-белорусский словарь. 5-е изд. В 3-х т. Мн., 1994;
б) Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. Мн., 1993;
в) Русско-белорусский математический словарь. Мн., 1993.
Зразумела, што падобны тэрміналагічны разнабой не спрыяе выпрацоўцы агульных норм беларускага матэматычнага тэрмінаўжывання. А без такіх агульных норм тэрмінаўжывання спецыялістам дадзенай галіны ведаў дасягнуць поўнага ўзаемаразумення будзе вельмі цяжка.
На наш погляд, выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі, калі адна група беларускіх тэрмінографаў сёння свядома арыентуецца ў сваёй дзейнасці на нормы тэрмінаўжывання, зафіксаваныя ў сучасных акадэмічных слоўніках, а другая група тэрмінографаў наадварот, імкнецца як мага паўней скарыстаць тэрміналагічную спадчыну 20-30-х гг., гэта выйсце трэба шукаць на шляху фарміравання тэрміналагічных банкаў даных па розных галінах ведаў На карысць такой думкі можна прывесці наступныя аргументы:
ніводная з адзначаных вышэй крыніц (акадэмічныя нарматыўныя слоўнікі і тэрміналагічныя слоўнікі-праекты 20-30-х гг.) паасобку не ахоплівае ўсяго тэрміналагічнага матэрыялу, назапашанага беларускай навукай за апошняе стагоддзе. Між тым, як слушна заўважыў на гэты конт М.Лобан, "правільныя вывады могуць будавацца толькі на вычарпальна поўным матэрыяле" [1]. Дамагчыся падобнай паўнаты прадстаўлення самага разнастайнага (нарміраванага і неўнармаванага) тэрміналагічнага матэрыялу можна толькі ў межах галіновага банка даных на машынных носьбітах, само выкарыстанне якіх дазваляе звесці разам спецыяльную лексіку (як беларускую, так і іншамоўную) з усіх існуючых тэрміналагічных слоўнікаў дадзенай галіны ведаў;
уключэнне ў такі банк   		 даных даволі розных тэрміналагічных найменняў аднаго і таго ж навуковага паняцця дасць тэрмінографам магчымасць іх параўнальнага навуковага аналізу і выбару найлепшага варыянта з далейшым зацвярджэннем яго ў якасці нормы;
наяўнасць у такім банку даных шматлікіх іншамоўных эквівалентаў да беларускіх тэрмінаў дазволіць весці уніфікацыю айчыннай тэрміналогіі з улікам сусветнай тэрмінаграфічнай практыкі і ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных тэрміналагічных стандартаў;
перавод сучаснай паліграфіі на машынныя носьбіты дае беларускім тэрмінографам магчымасць браць з выдавецтваў гатовыя камп'ютэрныя макеты манаграфій, зборнікаў навуковых артыкулаў і нават спецыяльных даведнікаў і пры дапамозе ўжо існуючых камп'ютэрных праграм хутка ператвараць гэтыя машыначытаемыя макеты ў адпаведны тэрміналагічны банк даных.
Галоўную жа перавагу тэрміналагічнага банка даных перад традыцыйным тэрміналагічным слоўнікам складае яго дынамічны характар. (Параўн.: "Дынамічнасць з'яўляецца важнейшай уласцівасцю тэрміналагічнага банка даных, якая адрознівае яго ад статычных (і па структуры, і па зместу) традыцыйных слоўніка ў. У той час як унясенне змен і дапаўненняў у апошнія магчыма толькі пры чарговым выданні (раз у 10-15 год), карэкцыя тэрміналагічнага банка даных дапушчальная ў любы момант" [2]. Менавіта адзначанымі перавагамі тэрміналагічных банкаў даных тлумачыцца іх усё больш шырокае выкарыстанне ў сучаснай тэрмінаграфічнай практыцы. Выпрацавана нават тыповая структура тэрміналагічнага банка даных (ТБД): "Асноўнымі кампанентамі любога ТБД з'яўляюцца:
тэрміналагічная база даных у машыначытаемай форме як сукупнасць тэрмінаў адной ці некалькіх прадметных абласцей (адной ці некалькіх моў) з адлюстраваннем адносін паміж тэрмінамі;
комплекс праграмных сродкаў што забяспечваюць фарміраванне базы даных, доступ да даных і іх апрацоўку ў розных мэтах. I, канешне ж, ТБД не ўяўляецца без адпаведнага комплексу тэхнічных сродкаў і абслугоўваючага персаналу спецыялістаў-інжынераў, праграмістаў, лінгвістаў тэрмінолагаў і г.д." [3].
Да таго ж часу, пакуль такія тэрміналагічныя банкі даных па розных галінах ведаў не будуць створаны і ўсе спрэчныя пытанні адносна нарматыўнасці/ ненарматыўнасці таго або іншага тэрміна не будуць вырашаны з дапамогай такіх банкаў даных па-сапраўднаму навуковым шляхам, неабходна, каб пазбегнуць тэрміналагічнага разнабою ў спецыяльных даведніках, прытрымлівацца наступных правіл:
не ўжываць без пільнай патрэбы штучных тэрміналагічных наватвораў (ліхань замест радыю, друкарка замест прынтэра і да т.п.);
адзначаць кожны прапануемы ў слоўніку новы тэрмін адпаведнай абмежавальнай паметай "неал." (неалагізм);
друкаваць тэрміналагічныя слоўнікі, у якіх падаецца значная колькасць такіх неалагізмаў-наватвораў, пад шыльдай "Праект" (як, дарэчы, гэта і рабілася ў беларускай тэрмінаграфіі 20-30-х гг.).
1^. Лобан М. Пяць раніц тыдня: Эсэ, асацыяцыі, артыкулы. Мн., 1984. С 67.
2^. Гл.: § 6. Терминологические банки данных //Использование ЭВМ в лингвистических исследованиях. Киев, 1990. С. 205.
3^. Тамсама. С. 199.
Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі, Мінск, "Беларускі кнігазбор" 1996
П.У. Сцяцко
Тэрміналагічныя даведнікі суверэннай Беларусі зарыентаваныя на захаванне законаў беларускай мовы ў галіне словаўтварэння і формаўтварэння, лексічнай сістэмнасці, фанетычна-арфаграфічнай спарадкаванасці і адмаўленне ад бяздумнага пазычання і празмернага калькавання з іншых моваў.
Аўтары матэматычных тэрміналагічных даведнікаў — «Русско-белорусского математического словаря» пад рэдакцыяй доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Я. Радыны (Мн.: Выш. школа, 1993. — 239 с.) і «Тэрміналагічнага слоўніка па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» (Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 183 с.) не падаюць «русізмаў і словаў, утвораных паводле чужых у беларускай мове мадэляў (прэдзел, прадстаўленне, убываць), слоў з суфіксамі -ір-, -ем-, -уч-, -юч-».
На месцы ўтварэнняў былога ўсесаюзнага ўзору з суфіксамі -ірава- (ырава-) даведнікі фіксуюць лексемы з фармантам -ава-ць-. дыферэнцаваць, праграмаваць, квадраваць і пад.
Замест неўласцівых беларускай мове дэрывацыйных структураў з суфіксамі дзеепрыметнікаў цяперашнага часу -ем-, -ім-, -уч-(-юч-) у тэрміналагічных даведніках выкарыс-тоўваюцца аддзеяслоўныя прыметнікі з суфіксамі -льн-, -к-: нарастальная, інтэгравальная функцыя, нармоўны, інтэгроўны множнік…
Гэтыя прынцыпы знайшлі свой адбітак і ў іншых нацыянальных тэрміналагічных даведніках, да прыкладу, у «Руска-беларускім фізічным слоўніку» (Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 302 с, аўтары У. Самайлюковіч, У. Пазняк, А. Сабалеўскі), а таксама ў пазнейшым па часу выдання «Расейска-беларускім вайскавым слоўніку» С. Судніка і С. Чыслава (Мн.: Белфранс, 1997.— 250 с.). Функцыю штучнакалькаваных аддзеяслоўных структураў на -учы (-ючы), -емы, -імы выконваюць тут адназоўнікавыя прыметнікі з суфіксамі -н- і -ов-: кампенсацыйны (замест кампенсуючы), нейтралізацыйны (нейтралізуючы), абстрэльны (абстрэльваемы) і пад. Апроч таго, ролю неўласцівых нацыянальнай беларускай мове дзеепрыметнікавых структураў з суфіксамі -ем-, -ім- бяруць на сябе конфіксавыя адназоўнікавыя дэрываты з фармантам пад- + -н-: падканвойны (рас. конвоируемый), падахоўны (охраняемый), падабаронны (обороняемый). Такія … тэрмінаэлементы могуць утварацца і ад асновы дзеяслова, пры гэтым -н-далучаецца да скарочанае асновы (у інфінітыве адымаецца фіналь -ава-, або -а-), а вытворны суфікс -льн- да поўнае асновы інфінітыва: інструктаваць — падінструктоўны(рас. инструктируемый), ізаляваць — падызаляваны (изолируемый), вымяраць — падвымяральны (измеряемый).
Функцыю субстантываваных дзеепрыметнікаў на -учы (-ючы) са значэннем суб'екта дзеяння нярэдка выконваюць назоўнікі з суфіксамі -ец, -енец, -овец: абаронец (рас. обороняющий), атаковец (атакующий), наступовец (наступающий), а таксама аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нік, -льнік: разводнік (рас. разводящий), абстрэльвальнік (обстреливающий)…
Эквівалентамі дзеепрыметнікавых утварэнняў могуць быць і базавыя назоўнікі, ад якіх утварыліся адпаведныя дзеясловы, а ад іх — дзеепрыметнікі: інспектар (рас. испектирующий), інструктар (инструктирующий) ды іншыя.
На месцы штучных у беларускай мове ад'ектываў на -тыўны (і вытворных ад іх), матываваных назоўнікамі на -цыя, наш сучасны друк, «Беларуская энцыклапедыя» (18-тамовая) ужо падаюць натуральныя структуры з суфіксам -н-,вытворныя ад матывавальных субстантываў з фіналлю -цыя. Так, у першым томе БелЭн (Мн., 1996) у артыкуле В. Шчэрбіна «Адваротны слоўнік» (с. 99) чытаем: «… прадукцыйнасць словаўтваральнага тыпу». У артыкуле «Аспіда» (с. 435) бачым: «Аспіда, абсіда, канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання, выступ будынка». У кнізе Т. Капыловай «Матэматычная логіка» (Гродна, 1997, с. 5): «Мы карыстаемся інтуіцыйным паняццем мноства…». У аўтарэфератах дысертацыйных працаў таксама цяпер сустракаем: «Намінацыйная функцыя мовы» і пад. Раней на месцы гэтых натуральных формаў выкарыстоўваліся штучныя пазычанні на -тыўны (прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпу, канструктыўная частка, інтуітыўная функцыя мовы).
Тэрміналагічныя даведнікі 90-х гадоў сталі аддаваць перавагу натуральным ад'ектыўным дэрыватам з суфіксамі -ав-, -ават-, -н-, -аст-, -іст-, -am- на месцы ранейшых з суфіксам -(ч)ат-. Так, у «Руска-беларускім слоўніку сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (Мн., 1994) бачым: баразнаваты (бороздчатый), булавасцябловы (булавостебельчатый), пласціністыя грыбы (пластинчатые), рассыпісты (рассыпчатый), трубчасты ітрубкаваты (трубчатый)…
Згаданы сельскагаспадарчы слоўнік зусім справядліва аддае перавагу аддзеяслоўным назоўнікам на -нне, -іва на месцы ранейшых усесаюзнага ўзору на -ка: вакуум-сушэнне (рас. сушка), прыбіранне (уборка), поліва (полка), а таксама: аскубанне, апарванне, сартаванне, падкормліванне…
Новыя тэрміналагічныя слоўнікі пазбаўляюцца і ад штучных у беларускай мове ўтварэнняў на -цель. Іх месца займаюць структуры з прадукцыйнымі ў беларускай мове суфіксамі -нік, -льнік, -ач. Так, у сельскагаспадарчым слоўніку фіксуюцца наступныя натуральныя беларускія тэрміналагічныя адзінкі: паглыбнік (рас. углубитель), улоўнік (уловитель), ушчыльнік (уплотнитель), вузлавязальнік, засцерагальнік, прасявальнік, прэсцюкавальнік, штурхач (толкатель). Калі тэрмінам выступае складанае слова, то яго другая частка мае тут нулявы суфікс: капаклад (копнитель), вузлавяз (і вузлавязальнік)і пад.
У беларускай мове галіна ведаў, дзейнасці чалавека абазначаецца тэрмінам — складаным словам з другою часткаю -знаўства ці -гадоўля: глебазнаўства, лесазнаўства, прыродазнаўства; жывёлагадоўля, авечкагадоўля… Ад гэтых словаў утвараюцца і назвы спецыялістаў, а таксама прыметнікавыя тэрмінаэлементы, што і падае згаданы слоўнік: жывёлагадовец, лесазнаўства, жывёлагадоўчы, лесазнаўчы…
Аднак падчас бітвы за «зліццё моваў» слоўнікі сталі пагарджаць адмысловымі беларускімі структурамі на карысць усесаюзных стандартаў з фінальнымі часткамі -вед, -вод. Так, з'явіліся на старонках слоўнікаў мовавед, прававед, трусавод і пад. Аднак яны пярэчаць сістэмнасці тэрміналогіі: ад іх не ўтвараюцца вытворныя кампаненты, дый самыя яны не маюць у беларускай мове словаўтваральнай базы. Так, мовавед — калькаванне языковед (паўкалька) на месцы заканамернага мовазнавец не мае роднасных кампанентаў, а ў мовазнаўца яны ёсць: мовазнаўства і мовазнаўчы. Штучнасць моваведа ў тым, што няма ў беларускай мове назвы навукі моваведства, ад чаго магло б утварыцца мовавед — спецыяліст у галіне «моваведства», і не бытуе ў нашай літаратурнай мове прыметнік моваведчы як утварэнне ад «моваведства». На жаль, гэтакую недарэчнасць, блытаніну ўсё яшчэ бачым на старонках акадэмічных і галіновых слоўнікаў, напрыклад, слоўнікі падаюць натуральныя словы: «Кролиководство зоол. трусагадоўля, кролиководческий — трусагадоўчы»; і раптам невядома чаму: «Кроликовод зоол. трусавод». Дык адкуль узяўся тэты «цуд» трусавод на месцы натуральнага, сістэмавага трусагадовец — спецыяліст у галіне трусагадоўлі. Мо хіба гэты трусавод на павадку водзіць трусоў на пашу? Гэтую бязглуздзіцу падае і згаданы «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі». Акадэмічныя перакладныя слоўнікі фіксуюць тут два словы: «Кроликовод — трусавод, трусагадовец» (РБС-82; РБС-93, т. 3, с. 689). Як відаць, тут падаецца трусавод як дублёр сістэмавага трусагадовец, а ў тэрміналагічным слоўніку застаўся толькі штучны дублёр, а натуральнае ўтварэнне ўжо знікла.
Такое парушэнне сістэмнасці тэрмінаадзінак бачым у сельскагаспадарчым слоўніку і пры ўтварэнні назоўнікаў — найменняў асобы ад дзеясловаў іншамоўнага паходжання. Так, побач з пазычаным словам брыкет падаецца вытворны дзеяслоў брыкетаваць і ўтвораны ад яго назоўнік брыкетаванне. А вось замест натуральнага ў гэтай мікрасістэме агенса брыкетавальнік — утварэння з суфіксам -льнік ад брыкетаваць цібрыкетаваннік — дэрывата ад брыкетаванне (з суфіксам -нік, які накладаецца на фінальны «н» утваральнай асновы) слоўнік падае брыкетыроўшчык, якое стасуецца з няісным у беларускай мове «брыкетыраваць».
Перспектывы развіцця і функцыянавання нарматыўнай лексікі: Артыкулы і матэрыялы міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі 22—23 мая 1998 г., г. Гомель / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. С. 5—10.
Слоўнік трошкі змяніў адрас. Шчыры дзякуй Беларускаму моладзеваму руху Амерыкі за тэхнічную падтрымку!
Калі вы змяшчалі наш гузік на сваім сайце — не забудзьцеся змяніць код. Проста выдаліце з яго «.belarushosting» або глядзіце крынічнік гэтай старонкі.
Г.А. Цыхун
3 гэтых агульнатэарэтычных меркаванняў вынікаюць некаторыя канкрэтныя задачы, што паўстаюць пры рас­працоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Тэзісна спы­німся на іх.
1. Неабходнасць уліку традыцый і здабыткаў тэрміна­лагічнай працы ў 20 — 30-я гады.
2. Неабходнасць працягваць збіранне і аналіз народ­ных тэрмінаў і наменклатуры з пункту погляду шляхоў папаўнення сучаснай тэрміналогіі.
3. Патрэба ў распрацоўцы вузкіх (вузка-спецыяльных) тэрміналагічных сістэм.
4. Пра стварэнне банка даных па беларускай тэр­міналогіі.
На першым этапе тэрмінатворчасці звычайна пе­раважае «прыдумванне»  больш або менш удалых сваіх адпаведнікаў для тэрмінаў чужых сістэм. Пры гэтым пры­маюцца пад увагу ў першую чаргу т.зв. парадыгматычныя характарыстыкі тэрміна, г. зн. найбольш абагульненыя значэнні. Між тым лексіколагам добра вядома, што такой жа неабходнай для раскрыцця значэння слова з'яўляецца і сінтагматычная характарыстыка, што выяўляецца як сума кантэкстаў, у якіх можа сустракацца дадзенае слова. Таму для стварэння поўных тэрміналагічных слоўнікаў існуе пільная патрэба максімальна поўнага ўліку ўсіх кан­тэкстаў ужывання таго або іншага тэрміна, г. зн. стварэн­ня своеасаблівых канкардансаў па пэўных галінах навукі. Вядома, што стварэнне такіх канкардансаў магчыма толькі на камп'ютарнай базе, бо па некаторых напрамках прый­дзецца мець справу са значнымі масівамі тэкстаў. Але гэ­тая справа неабходная,  бо толькі такая аснова стварае ўмовы для сапраўды навуковай тэрміналагічнай працы. Без гэтага мы застанемся на аматарскім узроўні, калі кожны новы складальнік слоўніка або аўтар ці перакладчык спе­цыяльнага тэксту стварае безліч эфемерных тэрмінаў.
5.Трэба як мага шырэй разгарнуць абмеркаванне кан­крэтных тэрмінаў у друку, у першую чаргу спецыялітамі.
Так робіцца ва ўсім свеце, гэта адзіны цывілізаваны шлях уладкавання тэрміналогіі. А для стымуляцыі такой зацікаўленай гаворкі мэтазгодна друкаваць не толькі вялі-кія слоўнікі, але і невялікія падборкі тэрмінаў па той або іншай вузкай спецыяльнасці ва ўсіх магчымых выданнях. Пры гэтым трэба прыняць за сістэму падаваць па некалькі варыянтаў тэрмінаў, ставячы на першае месца той, які, на думку аўтара, мае перавагу.
Праблемы беларускай навуковай тэрміна­логіі: Матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі. Мн., 1995. С. 17—19.
В.К. Шчэрбін
Пры гэтым навуковае асвятленне пералічаных вышэй пытанняў павінна цесна ўвязвацца з аналізам сучаснага стану тэрмінатворчай работы ў рэспубліцы. Неабходна, па-першае, «паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага складвання тэрміналагічнай лексікі і ўласна тэрміналагіч­ную работу па ўпарадкаванні тэрміналогіі»1, па-другое, адрозніваць сферу функцыяніравання тэрміналагічнай лексікі (у разнастайных навуковых тэкстах) і сферу фікса­цыі спецыяльнай лексікі (у тэрміналагічных слоўніках розных тыпаў). Паколькі вылучаныя тыпы і віды тэрмі­натворчай дзейнасці пэўным чынам перакрыжоўваюцца адзін з адным, то ў мэтах нагляднасці паспрабуем прад­ставіць іх у выглядзе наступнай табліцы, дзе лічбамі па­значаны розныя этапы тэрміналагічнай і тэрмінаграфіч­най работы:
Працэс\Сфера
функцыяніравання
фіксацыі
Натуральнае 			складванне тэрміналагічнай лексікі
1
2
Упарадкаванне 			тэрміналогіі
4
3
Першыя два этапы тэрмінатворчай дзейнасці характа­рызуюцца шэрагам агульных момантаў. Так, кожнаму з гэтых этапаў уласцівы:
працэс натуральнага складвання тэрміналагічнай 	лексікі,
прыярытэтная роля спецыялі­стаў розных галін 	ведаў у фарміраванні 	«сваёй» тэрміна­логіі,
дэскрыптыўны падыход да апісання 	тэрміналагіч­най 	лексікі, калі ў разрад тэрмінаў залічваецца любое 	слова, якое 	ўжываецца ў спецыяльных тэкстах.
(Заснавальнік дэскрыптыўнага 	напрамку ў галіне тэрміналогіі Р. 	В. Віна­кур наогул 	лічыў, што «тэрміны — гэта не асаблівыя 	сло­вы, 	а толькі словы ў асаблівай функцыі»3.)
У адрозненне ад першых двух этапаў тэрмінатворчай дзейнасці трэцяму і чацвёртаму этапам уласцівыя зусім іншыя агульныя моманты:
працэс упарадкавання тэр­міналогіі,
прыярытэтная роля лінгвістаў-тэрмінолагаў у справе сістэматызацыі і кадыфікацыі праз нарматыўныя слоўнікі спецыяльнай лексікі,
нарматыўны падыход да апісання тэрміналогіі, калі ў разрад тэрмінаў заліч­ваюцца толькі такія словы і словазлучэнні, якія адпавя­даюць наперад вызначаным крытэрыям (адназначнасці, дакладнасці, адсутнасці сінонімаў, шырокай вядомасці сярод спецыялістаў дадзенай галіны ведаў, адсутнасці экспрэсіўных адценняў у значэннях і г.д.).
Заснавальні­кам нарматыўнага напрамку ў галіне тэрміналогіі лічыц­ца Д.С. Лотэ4.
Асаблівасць трэцяга і чацвёртага этапаў тэрмінатвор­чай дзейнасці можна бачыць таксама і ў тым, што поруч з працэсам упарадкавання назапашанай тэрміналогіі адна-часова працягваецца і працэс натуральнага складвання тэр­міналагічнай лексікі, паколькі развіццё навукі (у тым ліку ўзнікненне новых навуковых паняццяў і пошук тэрміна­лагічных сродкаў для іх абазначэння) не спыняецца. Ра­зам з лінгвістамі-тэрмінолагамі пэўны ўдзел на трэцім і чацвёртым этапах тэрмінатворчай дзейнасці прымаюць і спецыялісты нефілалагічнага профілю, а пераважны нар­матыўны падыход да апісання тэрміналагічнай лексікі ў пэўнай ступені дапаўняецца і дэскрыптыўным (апісаль­ным) падыходам. Хаця ўласцівыя першаму і другому эта­пам характэрныя моманты на трэцім і чацвёртым этапах тэрмінатворчай дзейнасці ўжо не маюць вырашальнага зна­чэння.
Так, трэці этап тэрмінатворчай дзейнасці перш за ўсё звязаны са сферай фіксацыі і працэсам упарадкавання тэр­міналогіі. Інакш кажучы, калі ў межах той або іншай галіны ведаў назапашваецца дастаткова вялікая колькасць тэрмінаў, то раптам высвятляецца, што
розныя спецы­ялісты дадзенай галіны ведаў нярэдка адзін і той жа тэрмін разумеюць і тлумачаць у сваіх «рабочых» тэрміналагіч­ных слоўніках і паказальніках па-рознаму,
моўнае афар­мленне новых тэрмінаў, створаных спецыялістамі дадзе­най галіны ведаў, часта не адпавядае фанетычным, марфалагічным, словаўтваральным, лексіка-семантычным і іншым нормам беларускай мовы.
Між тым у сучаснай тэрміналагічнай практыцы назіра­ецца відавочнае і не зусім абгрунтаванае імкненне асоб­ных спецыялістаў надаць літаратурны статус таму або інша­му толькі што створанаму беларускаму тэрміну шляхам уключэння яго адразу ў нарматыўны даведнік (сфера фікса­цыі), без папярэдняй апрабацыі ў навуковых тэкстах (сфера функцыяніравання). Адмоўны эфект ад такога «пераскок­вання» праз цэлыя этапы тэрмінатворчай дзейнасці ня­рэдка ўзмацняецца тым, што само стварэнне новага тэр­міна адбываецца з адхіленнямі ад працэсу натуральнага складвання тэрміналагічнай лексікі. 3 аднаго боку, ад­раджаецца заганная практыка тэрміналагічнага пурызму 20-х гадоў, сутнасць якой заключаецца ў замене шырока­вядомых беларускіх тэрмінаў інтэрнацыянальнага пахо­джання на нікому не вядомыя тэрміналагічныя неалагіз­мы, штучна створаныя з дапамогай уласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў5. 3 другога боку, пры стварэнні беларускіх тэрмінаў, якіх зараз нестае для абазначэння найноўшых навуковых паняццяў, нярэдка «празмерна вы­карыстоўваецца спосаб марфалагічнага калькавання ці рускім тэрмінам надаецца ў адпаведнасці з асаблівасцямі беларускай мовы пэўны фонамарфалагічны воблік, у той час як існуючыя нацыянальныя адпаведнікі застаюцца па-за ўвагай»6.
Прычым і ў першым, і ў другім выпадку стваральнікі і кадыфікатары новых тэрмінаў, як правіла, не маюць у на­яўнасці неабходнай колькасці «апраўдальных» літаратур­ных цытат з аўтарытэтных навуковых крыніц, якія б па­цвярджалі значную пашыранасць такіх тэрмінаў сярод спецыялістаў адпаведнай галіны ведаў. Таму рашэнне аб уключэнні падобных штучных тэрміналагічных наватвораў і відавочных марфалагічных і словаўтваральных калек з рускіх тэрмінаў у рэестр разнастайных тэрміналагічных слоўнікаў нарматыўнага характару звычайна прымаецца імі на чыста суб'ектыўнай, валюнтарысцкай аснове.
У заключэнне варта адзначыць, што ў апошнія дзесяці­годдзі XX ст., насычаныя важкімі палітычнымі падзеямі, шматлікімі навуковымі адкрыццямі і да т. п., працягласць таго або іншага этапа тэрмінатворчай дзейнасці можа скарачацца ў параўнанні з ранейшымі часамі. Аднак цал­кам абмінуць ці «пераскочыць» які-небудзь этап такой дзейнасці можна толькі ў тым выпадку, калі стваральнікі новых тэрмінаў не клапоцяцца аб іх трывалым замаца­ванні ў практыцы сучаснага тэрмінаўжывання. Інакш ка­жучы, кожны новы тэрмін павінен прайсці ўсе без выклю­чэння этапы ў сваім развіцці:
першае з'яўленне ў навуковым тэксце,
уключэнне ў адпаведную тэрмінала­гічную картатэку і «рабочыя» тэрміналагічныя даведнікі апісальнага характару,
паступовае пашырэнне ўжытку ў навуковых тэкстах і сярод спецыялістаў дадзенай галі­ны ведаў,
сістэматызацыя, упарадкаванне і уніфікацыя шляхам тлумачэння ў тэрміналагічных слоўніках нарма­тыўнага характару,
нарматыўнае выкарыстаные ў сфе­ры функцыяніравання.
Тэрміналагічны зборнік 89 — 90. Мн , 1992 С. 4—8.
^ Антонюк 	Л.А., Михневич 	А.Е. История, 	современное состо­яние 	и задачи терминологической работы в БССР // Проблемы разработки 	и упорядочения терминологии в Академиях наук союзных 	республик. М., 1983. С. 200.
^ Гл., напрыклад: Слоўнік фізічных тэрмінаў // Н.В. Кашын. Фізіка. Мн., 1924; Паказальнік тэрмінаў // В.І. Рагаўцоў, А.Л. Юрэ­віч. Уводзіны ў мовазнаўства: Вучэб. дапаможнік. Мн., 1987; Тлумачальны слоўнік спецыяльных юрыдычных тэрмінаў//Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588. Мн., 1989; Слоўнік архі­тэктурных тэрмінаў// А.А. Трусаў. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990; Кароткі тэрміналагічны слоўнік // Я.М. Сахута. Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мн., 1990; Паказальнік беларускіх назваў раслін // У.Ф. Корсун. Расліны і здароўе. Мн., 1991 і інш.
^ Винокур Т.О. О некоторых явлениях словообразования в рус­ской технической терминологии // Труды Моск. ин-та истории, философии, литературы. 1939. Т. 5. С. 5.
^  Лотте Д.С. Основы 			построения научно-технической терми­нологии: 	Вопросы теории и методики. М., 1961.
^ Гл., напрыклад: Паўловіч У. Аб беларускіх найменнях не­каторых хімічных элементаў // Навіны Беларускай акадэміі. 1992. 31 студз. С. 4.
^ Красней В.П. Тэрмін і норма // Культура мовы. Мн., 1988. Вып. 4. С. 43.
Гэты слоўнік з'яўляецца спробай дапамагчы беларусам  натуральным чынам стварыць сваю кампутарную тэрміналогію і ўнармаваць яе. Наяўнасць ў слоўніку мноства варыянтаў для некаторых слоў мае на мэце даць усім словам шанец удзельнічаць у «канкурэнтнай барацьбе», няхай застанецца ва ўжыванні самае годнае і трапнае слова.
Асаблівасці слоўніка
Двухмоўнасць. Зараз напоўненая толькі англійска-беларуская частка, але кожны можа дапамагчы пераклаўшы колькі артыкулаў у руска-беларускую частку!
Кожны можа зрабіць унёсак! Дадавайце словы з перакладам ці без яго(меню «Дадаць артыкул» і  «Дадаць слова» адпаведна). Праглядайце словы без перакладу — вы можаце ведаць тое, чаго не ведаюць іншыя.
Калі вы маеце досыць ведаў, каб узяць адміністраванне пэўнага раздзела, прыкладам, «Праграмаванне» ці  «Абсталяванне», пішыце мне — і вам будзе дадзена магчымасць самастойна дадаваць і рэдагаваць артыкулы адпаведнага раздзела ці некалькіх раздзелаў.
Калі слову ў артыкуле не стае варыянта, ці вы заўважылі памылку — пішыце гэта ў каментарах унізе кожнага артыкула, адміністратар выправіць недахоп. Калі вы прыхільнік(-ца) ужываць слова «бачына» а не «старонка», ці «ўстанавіць» а не «ўсталяваць» — выкажыце сваё гледзішча ў каментарах, магчыма гэта дапаможа іншым зрабіць свой выбар на карысць вашага варыянту.
Крыніцы інфармацыі
Бальшыня артыкулаў для гэтага слоўніка ўзятая з трох крыніц:
слоўнік сп. Mozilla тУт;
слоўнік KDE Linux-суполкі;
слоўнік Belsoft.tut.by.
Падзякі
Пану Palitekanomу за шматлікія лінгвістычныя кансультацыі і  вычытванне слоўніка.
Сп. Mozilla тУт за крынічнік яго слоўніка.
KuzMichу за тое, што не стамляўся выслухоўваць мае трызненні пра гэты сайт.
Спадарове! Вы ўяўляеце гістарычнасць моманту?
Беларускую кампутарную тэрміналогію ствараем МЫ!